Зануджаны, млявы і млосны…
***
Зануджаны, млявы і млосны
Зімы хваравітае подых.
У інеі ціхія сосны,
Нібы ілюзорнасць свабоды.
На намаразь шэрую сосен
Кладзецца сталёвае неба.
Жыцця безнадзейнага восень –
У сціплым прызнанні патрэба.
Нібы ілюзорнасць свабоды –
У шэрані ціхія сосны.
У сціплым прызнанні народа
Народзіцца верш мой – апошні.
19. 12. 2025 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию