Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

***Сыпле снегам язмін

Your page rank:

Сыпле снегам язмін,
Абуджае пачуцці,
Абуджае ўспамін…
Толькі б мог яго чуць, ты!

Белы снег, чысты смех.
Пацалункі , абдымкі.
Не спыніць часу бег
І не стаць зноў дзяўчынкай,

І не вернеш назад
Тых пачуццяў дзявочых –
Разумее ўсё сад,
Чым мне сэрца трывожыць.

Сыпле снегам язмін
І сумуюць галінкі.
Абудзілі ўспамін…
Ды няма той дзяўчынкі!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *