Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

ЕЗУС ХРЫСТУС

Your page rank:

ЕЗУС ХРЫСТУС *
————————
(песня)

Аблічча тваё ў ззянні
Стагод апавяданняў,
Абрысы думак сталых
На сэрцы запушчу!

Як зноў жыве паданне,
Настаўніка пасланне –
Гасподзь Езус, мой заклік
Каханню прысвячу!

Прайшоў ты скрозь пакуты,
Закол укрыжаваннем,
Выпрабаванне смерцю –
Не ўсяка па плячы!..

Ды не ў расчараванні,
А ў цвёрдым пакліканні –
Вяльможнай касце «парыяў»*
«Трываць…» – сказаў – «змагу!..»

* * *

Губляючы прытомнасць,
Ты рэшткамі дыхання
Маліў Айца Ўсявышняга:
«Прабач іх, я прашу!..»

Ахвярай упаў шаленства
«Палітыкаў заклання»,
Сумленне ды Стварэнне,
Што на корані сяклі…

І цела без дыхання
Пакінула прытомнасць,
Але ж Святло Душы тваёй
Заззяла над усім!

Хрыстос уваскрос ды веданне,
З прароцтвам да Свядомасці:
Мацнець, дужэць у Стваранні
Крокам любасці, любві!..
[куплет: 2 разы]

* * *
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

* * *

(влад.логмат, 2024)

————————————
* Езус Хрыстус, Ісус Хрыстос – два варыянты напісання (Иисус Христос) на беларускай мове…

———

* Парыя – (ад тамільск.) 1. у Паўднёвай Індыі: чалавек з найнізкай, пазбаўленай усялякіх правоў касты. Каста парыяў. 2. Бяспраўная, прыгнятальная, адкінутая істота (крыніца: БТС Рус. Яз.) Тут: выкарыстана ў алегарычным сэнсе…
————————————

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *