Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Зiмовы лес

Your page rank:

У лесе цiха ды спакойна,
Стаiць бярэзнiк заiнелы.
Сасоннiк ля дарогi сонны,
Стажок ля лесу шэра- белы.

Стралой вавёрка шмыганула,
З галiн сняжынкi паляцелi.
I вецярком з поля падула,
Там танчаць белыя мяцелi.

Застракатала вось сарока,
Ды варона каркнула ў снезе.
Куст затрашчаў тут недалёка,
Заяц, мабыць, у кусты лезе.

У лесе дробная пароша,
Круцiць памшж бяроз ды сосен.
Якая прыгажосць мой Божа,
Прамень гуляе ншбы ў восень.

Ту цiшыню парушыў дзяцел,
Ён, як кувалдай дзюбай стукаў.
Казачна – ружовую мяцель,
У госцi да сябе ён клiкаў.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *