Юнацтва

Your page rank:

Была вясна чароўнай, як каханне,
З сяброўкамі гулялі мы ля мосту,
Бо там мы сустракалі заляцанні
Ад хлопцаў, што з суседняга Пагосту.
Каталіся па Сцвізе на маторках,
А потым з імі ў клуб ішлі на танцы,
А потым цалаваліся пры зорках,
Пакуль не выганялі іх кітайцы.
Кітайцы? Што за гумар такі плоскі?
Адкуль яны з’явіліся нябогі?
Так зваліся з другога канца вескі
Усе хлопцы, бо было іх надта многа.
Пакуль яны цягаліся у Бечы –
Суседняя то вёска, мо хто знае,
Было спакойна ўсе, як днём у печы,
Прыйшлі – і пачаліся разбіранні.
Тады ўцякалі нашы кавалеры
Куды хто мог, мы нават іх хавалі,
Кітайцы былі злыя, як халера,
І пагашчан дадому неслі хвалі.
Так ліпеньскія ночы праляталі,
У чатыры пачынала ўжо світаць,
Яшчэ ў ветлах івалгі спявалі,
А нам пара было лажыцца спаць.
А раніцай прыходзіла расплата,
Яшчэ ты і не выспалася вось,
Апоўдзень у дзверы моцна грукаў тата,
Бо выхаванне –выхаванне ёсць.
“Уставай, лянота, ноч гуляць-дзень спаць?
Не умееш нават ты даіць карову,
Даўно пара прачнуцца і ўстаць.
Уставай! Піліць на зіму пойдзем дровы”
Так, злосны тата- гэта вам не мама,
Не вельмі пагаворыш, так сказаць,
Матуля гаварыла-шкадавала:
“У няўмелай, донька, ручкі не баляць.”
Ужо бацька налажыў на козлы дроў,
Таненькіх, праўда, шкадаваў жа трохі,
Пілілі да вячэрніх мы кароў
Без усякае маны альбо падвоху.
Так, гэта выхаваўчы момант быў,
Бацькоўскія такія выкрунтасы,
На самай справе, ён мяне любіў
І алгебру рашаў ў старэйшым класе.
Я шчыра прызнаюся зараз вам:
Па алгебры пяцёрка ў восьмым класе
Належала нам з бацькам папалам,
І нават больш яму, у агульнай масе.
Дроў кучка пакрысе ля нас расла,
Выхоўвалі так дочак азяранцы,
З работай злосць у бацькі адыйшла,
І вечарам я вольна ішла на танцы.
Вось так юнацтва бегла над ракой,
Ляцела, нібы птушка ў нябёсах,
Лілеяй расцвітала ў летні зной,
І ветрам лёгкім цалавала росы.
Як белы легкі вэлюм над вадой
Яно растала ранішнім туманам,
Ды засталося ў памяці маёй
Найлепшым успамінам закаханым.
10.11.2025


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай