Я ў палоне тваім

Я ў палоне тваім, мая Беларусь.
На табе мае мары трымаюцца,
Бездакорны зямлі і нябёсаў хаўрус-
Сінь з блакітам нячутна спрачаюцца.

Ціхі шэпат палёў, клапатлівы палёт
Над якімі ніяк не стамляецца,
Бо вядома, што там, жніўя пасярод
Гняздо роднае пільна хаваецца.

І гляджу з пад рукі, як пяюць жаўрукі-
Душа радасцю ўраз разліваецца,
Нібы поўняцца шчасцем нягучна куткі,
З зямлёй роднаю сэрца яднаецца.

Я палон свой люблю, з імі побач хачу-
З лесам, з возерам , з жытам застацца.
Безумоўна што лягу ў гэту зямлю,
Каб травою над ёй захістацца.

Жаўруком у паветры буду звінець,
А й зязюляй куваць нейдзе ў лесе,
Ці пашчасціць буслом белакрыла ўзляцець
Па-над морам бесконцым Палесся.

Сонцам, небам, ракой альбо лесу градой
Што, як быццам, ў паветры лунае,
Дый у дзецях сваіх застанУся з табой,
Кожнай сцежкай, якую пазнаюць.

Прыгажосцю цнатлівай узята ў палон,
Птушкай жвавай сябе адчуваю,
Пра цябе я пяю, для цябе жыцця плён,
Калі з лёгкай душою сканаю.

23.12.23


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай