Звіняць маністы бяроз

Звіняць маністы бяроз,
І кружыцца лісце ў паветры.
Ужо хутка надыйдзе мароз,
Надзьме яго восеньскім ветрам.

І холад накрые зямлю,
Яна здзірванее у сне.
Але я ўсё гэта люблю,
І змена пор года – па мне.

Хай будуць сняжынкі ў свой час,
І покрыва ляжа дыван.
Але мой праменьчык не згас,
І пачуццё – не падман.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай