Я абману і скажу
Я абману і скажу,
Што замест зорак гараць фанцікі.
Што сонечным днём бегаюць,
Па сцяне бегаюць сапраўдныя зайчыкі.
Што не цешуся першаму снегу,
Што ўсе людзі добрыя, шчырыя.
Што з радасцю перадаю прыветы
Даўно знаёмым забытым.
Што ненавіджу выхадныя,
Мару, каб іх не было зусім.
Што ахвотна дзялюся асабістым,
Што не шкадую ні аб чым.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию