Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дарога дадому

Your page rank:

Выйду на маленечкім прыпынку..
Ні душы…Цішыня …Дарога…
Я знайду лясную сцяжынку,
Што вядзе да роднага парога.

Я іду і дыхаю паветрам,
Водары ўсіх траў у сябе ўбіраю.
З кожным крокам, метрам, кіламетраў
Сустрэчу з роднай вёскай прыбліжаю

Мне знаёма гэтая сцяжынка,
Па ёй у школу два гады хадзіла,
Грыбок, траўка, ягадка, былінка –
Усё тут сэрцу дорага і міла.

Млын стары, што блізка ля дарогі,
Толькі памятку сваю пакінуў.
Ужо і сцяжынак не пазнаць тут многіх,
Час ідзе….А боль усё ж не загінуў.

Як жа хочацца вярнуцца ў дзяцінства,
Апынуцца на хвілінку ў хаце,
Дзе спакой душэўны і адзінства,
Дзе так смачна пахнуць бліны маці!

…Вось вялікі лес наш расступіліся,
Дзе шмат ягад і грыбоў багата.
Перад вачамі маімі адкрыўся
Прастор родны, бацькоўская хата…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *