ВОСЕНЬСКІ СУМ
За вокнамі дождж не стіхае,
Маланкі мігаюць між хмар,
А сэрца чакае, чакае
Здзяйснення нязбытлівых мар.
Да нітачкі вымаклі дрэвы
Ад бесперапынных дажджоў,
Вятроў ашалелых напевы
Пануюць над светам ізноў.
І сонейка промні так рэдка
Ў маё зазіраюць акно.
Засохлі апошнія кветкі,
І пташак не чутна даўно.
Мы разам з табой паглядаем
На вечны прыроды капрыз,
І моўчкі цяпло ўспамінаем,
Малюем пра лета эскіз.
Хачу да цябе прытуліцца
І сэрца адчуць ціхі бой,
І побач з табою забыцца
Пра сум і пакутлівы боль.
Забыцца пра тое, што восень,
Што лета мінула даўно.
Што зноў мае мары выносіць
У адкрытае ветрам акно…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию