Калі хочацца быць побач

Жадаю пачуць твой голас зноў,
Адчуць цеплыню, што ён дарыць,
Ён сагрэе ў час зімавых маразоў,
Ён дасць мне магчымасць марыць.

Ніводзін іншы гэтак не можа
Сказаць, каб забілася сэрца,
Каб з плечаў зняўся жыццёвы цяжар,
У свет мар адчыніцца дзверца.

Але ж ніколі ўжо не ўспомню
Ні слова, ні смеха, ні гука
І не адчую, нібы упершыню,
Як наваколле змяняецца хутка.

Нібы праклён увогуле атрымала
(Як знайшліся – так развітваемся)
Мабыць, тады цябе моцна кахала,
Але ў жыцці маім знічкай з’яўляешся.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай