Пажаданне
Колькі і чаго б ні гаварылі
У грамадстве пра такіх, як мы,
Нас у поўнай меры не цанілі,
Не ўвялі ў царкоўныя псалмы.
Не стаўлялі ў кут нас, як ікону,
Да нябёсаў нас ніхто не ўзнёс,
Не рабілі да зямлі паклонаў –
Вельмі сціплы прафесійны лёс…
Можа, і не трэба нам рэгалій,
Можа , і не трэба гучных слоў,
Толькі б нас паменей усе ругалі,
І ахвярных не рабілі з нас казлоў.
Не грузілі б тонамі паперы,
Каб не паднімалі галавы…
Болей нам свабоды і даверу,
Бо ў нас таксама ёсць правы…
Хочацца павагі і ўвагі
Ад дзяцей, улады і бацькоў…
Не пішыце прыкрыя заўвагі
У журнале класным зноў і зноў…
Лепей нас ласкавасцю хвалюйце,
Грэйце нас пяшчотаю сваёй,
Шчырай дабрынёю нас турбуйце,
Каб мы ганарыліся сабой…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
4 Комментария: 'Пажаданне'
Светлана Поцелуева
01.10.2023 - 21:15Всецело поддерживаю!
Валентина Гераськова
02.10.2023 - 16:00Очень и очень назидательно, заставляет задуматься… Спасибо, Светлана!
Людмила
03.10.2023 - 09:39Вялiкi дзякуй за добрыя вершы.
Светлана Бреус
03.10.2023 - 23:10Спасибо, девочки!!! Всем добра, любви и счастья!