Віншую вас..
Віншую вас, сябры мае па працы,
Зноў з Новым годам, хай сабе Старым!
Не трэба нам за часам куляй гнацца,
Лепш заставацца сэрцам маладым…
Хай год прыносіць радасць вам у хату,
Да коміну заваліць вас дабром,
І шчасце хай кідае лёс лапатай,
Пачуцці светлыя ідуць хай напралом…
Хай год вас не пужае высакосны,
У душы ўзнёслы будзе хай настрой,
Хай ткуць вам палатно ўдачы кросны,
Душа жыве хай вераю святой!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Светлана Ковалёва
13.01.2024 - 22:02Прыемныя віншаванні. Дзякуй.