Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Плаксівы дождж

Your page rank:

Плаксівы, золкі дождж
Ізноў імжыць маркотна.
Зацягвае, бы сеткай,
І неба, й усё навокал.

Змывае з лісця колер
І мые шлях бурчліва.
І барабаніць у вокны
То моцна, то лісліва.

Наводзіць сум на сэрца
І будзіць успаміны
Аб слодычы кахання
Са смакам журавінаў.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *