Верныя
Верныя не здраджваюць ніколі
Ні сябрам ,ні роднае зямлі ..
Алег Салтук
“Верныя не здраджваюць ніколі”
Ні зямельцы, ні сябрам сваім,
Іх натхняе спелы ў полі колас,
Іх кастроў ўначы натхняе дым.
І глядзяць яны з замілаваннем
На сумёты снегу за акном,
Ім баліць, баліць заўжды расстанне,
Сніцца ім бацькоўскі родны дом.
І прыедуць зблізку ці здалёку
Да сцяжыны, лугам што вядзе
Да гаёў бярозавых высокіх,
Бо вядома – там іх не стае.
І не здрадзяць верныя ніколі,
Ні сябрам , ні ў полі васількам.
Без Радзімы не адчуеш волі,
Верныя не здраджваюць бацькам.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать