Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

У людным месцы

Your page rank:

Ў людным месцы, не ў завулку,
Горад дзе сустракае турыстаў,
Недарэчна шукае прытулку
На прыпынку па-нашаму чыстым,
Мабыць некалі хатні сабака-
Беспародны, пацёрты, кудлаты,
І глядзіць з пачуццём,небарака,
На якое не кожны здатны.

У сабачых вачах надзеі,
Нават кроплі ўжо не заўважна.
Добра ведае гэтых людзей ён,
Разумеючы ўсё пераважна.
Што нікому ён не патрэбны,
Бадай хворы, галодны, мурзаты.
Дый адданасць яго ганебна,
Мабыць людзі яе не варты.

На прыпынку людзей багата,
Шмат хто едзе з працы дадому,
Але неяк да меншага брата
Няма справы ніякай нікому.
Чысты горад, табе запытанне,
Як жывецца ў гэтакім брудзе,
Хай адкажуць твае гараджане
Калі ўсё яшчэ яны людзі?

10.02.24

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *