У гонар М. Танка
Згарэла сэрца. Знік паэт.
Ды боль ад страты незлячыма…
Застыў на вуснах той санет,
Што вёў да свету праз лагчыны.
У душу ўзлятаюць – напрамкі,
Апошняй звонячы страфою,
Пайшоў, скаваны вечным сном,
Накрыты памяццю людскою.
Твой конь гарэзлівы сарваўся,
На сход да Госпада паспеў,
А на зямлі, хто тут застаўся,
Без слоў тваіх асірацеў.
Не развітаўся, паспяшыў
Пакінуць ты Айчыны нівы.
Чутны ж у Францыі, Расіі
Тваіх матываў пералівы.
Пайшоў паэт, ды яго песні
Жывуць у памяці і сэрцы,
Жывуць над лугам, пералескам –
Яны не падуладны смерці!
Жалобныя не вянуць кветкі –
Вартаўнікамі ля магілы
Стаяць, ды хіляцца галовы
У гонар Танка, яго сілы!
Шугаёў Г.А.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать