Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мядзвяная стома ліпеньскай ночы…
Чарот па-над рэчкаю ціха шапоча,
Журботна галінкі схіліўшы да стромы,
Сасна прыкарнула, нібыта з утомы,

У плыні павольнай вярба мые косы,
Мурогі ўкрылі алмазныя росы…
Плыве над лугамі пах медуніцы
І спеў срэбразвонны маленькай крыніцы.

Пад сполах зарніцы, апошні, далёкі,
Душу растрывожаць спевы салоўкі.
Духмяная ноч, чабаровая, мятная,
Мары абудзіць дзівосныя раптам

І водар п’яняшчы падорыць жаданні,
Што сном скораплынным скончацца ўранні.
І застанецца ў сэрцы дзявочым
Стома медзвяная ліпеньскай ночы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *