У акне маім на поўдні…
***
У акне маім на поўдні
Ў воблаках вісіць падпоўня,
Нібы ў нейкім лабірынце.
Ў памяці маёй пакіньце
Чыстае святло падпоўні,
Што ў акне вісіць на поўдні.
Крывадушнасць забярыце,
Самі з ёю вы жывіце,
Калі можаце так жыць.
Я не ўмею так. Бяжыць
У акне маім на поўдні
Ў лабірынце хмарак поўных
Адзінокая падпоўня.
Ў памяці маёй бяжыць…
13 ліпеня 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию