Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Безліч бясконцая, безліч аднолькавых дзён,
І невыразныя, быццам у прыцемку, рушаць яны.
Гэта, напэўна, заведзены часам праклён,
Ці, можа, толькі мае несупынныя сны.

Цяжка варочацца ў небе хмарам цяжарным,
І так чакаюць яны моцы ветру аднекуль.
Ходзяць паволі ў прасторах нябёс неабсяжных,
Толькі пакорлівасць ім уласціва адвеку.

Але аднойчы з-за хмар выйдзе шчодрае сонца
І распаўсюдзіць па небе промні свае.
Цяжар адыйдзе і шэрасць не будзе бясконцай,
І вольны вецер расправіць крылы мае.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *