Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Квітнее белым колерам каліна,
Хоць і была пашко́джаная тлёй,
Але ж стаяла, нібыта графіня,
З паднятаю, высо́ка, галавой!

Душа яе, як тоненькая струнка,
Скруцілася ў моцны кулачок,
Схавалася ў малюсенькую шчэлку,
Як той пуглівы, чорны павучок.

Балелі раны, трапятала сэрца-
Раніма вельмі, тонкая душа,
Пакінула адчыненаю дзверцу –
Усё ж чакала ласкі і цяпла.

Чакала, што пральецца моцны дожджык,
І змые ненавісную ёй тлю,
Ну, а пяшчотны, жвавы, цёплы ветрык,
Абдыме, як каханую сваю.

І вось прыйшла наступная вясна…
Душа каліны распраўляе крылы,
Зноў заквітнела белым колерам яна,
І новаму жыццю дала пасылы!

*******
Сябе нясіце, як шаноўная графіня,
Нягледзячы на раны і ўзрост,
Як тая беласнежная каліна,
Якую напаткаў не лепшы лёс!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *