ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Снег за вокнамі блішчыць,
Дзень вітае новы,
А па школе ўжо ляціць
Тыдзень роднай мовы!

То спаборніцтва, то фэст,
Конкурсы, выставы…
Выклікаюць інтарэс
Новыя аб“явы.

Усе настаўнікі глядзяць
Мудрымі вачыма:
– Станем разам пазнаваць
Беларусь – Радзіму!

Усхваляваўся шосты клас,
Гэткія эксцэсы:
– Чулі? На сустрэчы ў нас
Будзе паэтэса!

Вось і вершы ўжо гучаць
На радзімай мове,
Вучні сталі выступаць,
Пацякла размова.

Зазірнуў прамень у акно,
Сонейка заззяла,
Светам радасным яно
Шчасця пажадала!

Вучні слухаюць з душой
Казкі, вершы знову.
Дораць шчасце і спакой
Гукі роднай мовы!

22.02.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай