Дзіўны свет
Іскрыцца крыштальная жырандоля.
Чуецца гуд галасоў у партэры.
Аншлаг у ложах, балконах пад столлю.
Кроў хвалюецца зноў у артэрыях.
Скрыпка спявае ў аркестравай яме.
Голас свой чысты спрабуе і флейта.
І у складаную ўжыўшыся гаму,
Кларнет напявае гукам адметным.
Але вось кулісы адкрылі сцэну.
Музыка ў зале прыціхлай чаруе.
Душа лунае ад сотняў адценняў
Мелодый, што асалоду даруюць.
І зноў аддаюць нам акцёры сэрцы,
Змяняюць на нашы свае пачуцці,
Наноў адчыняюць людзям дзверцы
У дзіўны свет, хараства дакрануцца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Дзіўны свет'
Татьяна Богданович
26.04.2023 - 10:32Дзякуй! Быццам пабывала там, у тэатры.)
Жанна Улахович
26.04.2023 - 20:03Дзякуй Вам, Таццяна!