Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Час настаў, вакол сутонне

Your page rank:

Час настаў, вакол сутонне,
Цемра ходзіць па двары,
Здань палохае жывое,
Скоўвае вязніцы кайданы.

Жах трапляе аж у сэрца,
На ганку бярэмя крапівы,
Ці адчыніцца хаты дзверца,
Ці накіне цяжкія ланцугі.

Поўня асвяціла асяроддзе,
Згуртаваліся галінастыя хмызнякі,
Цень гуляла па дарозе,
Вецер матляў ёй валасы.

Але толькі ўсё не бачна,
Дзе схаваўся той прывід?
Сэрца калоціцца страшна,
Ляціць стромка згары ўніз.

Пад зямлю ў самае пекла,
Купель д’ябал распаляў,
Згарала дашчэнту палена,
Нястомна мярзотнік чакаў.

Спадзявайся, існы д’ябал,
Я не траплю ў кайданы,
Не залезу ў пякучы човен,
Скіну важкія ланцугі.

Розум мужнасцю напоўнен,
Адвага пасялілася ў душы,
Паглядзеў праз шыбу вокан,
Дзе ты здань страшны?

Выйшаў з хаты на падворак,
Мярзачка знікла ўначы,
Ты прыходзь, дам табе корак,
Заткнуць дзверы назаўжды.

Бачыш, я такі вольны,
С плеч зваліўся груз цяжкі,
Сэрца адбівае роўны,
Рытм нязломнай душы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *