Ты бачыў ва мне
Ты бачыў ва мне толькі сонца і зоркі,
Ты быў такі светлы, наіўны і робкі,
Што я ў эйфарыі паціху, павольна
Свой колер мяняла з табой
Дабравольна.
Ты шчыра імкнуўся маім стаць сусветам,
Я шанец давала кахання абетам,
Сабе ўнушала, што светлай я стала,
Бо самааддана цябе
Пакахала.
У мяккай пасцелі нам спаць было мулка,
І сэрца маё грукатала так гулка:
Благімі намерамі (не забывай!)
Звычайна дарогі сцеляць
Не ў Рай.
Пачула я сэрца нажаль надта позна.
Ад свету мне раптам зрабілася млосна,
І час надышоў, калі я запытала:
Навошта сябе для цябе
Памяняла?
Ты верыў, што колер увагі няварты,
Ты быў чалавекам занадта ўпартым:
Мяне дзень за днём ратаваў
І тым катаваў.
Калі ад цябе збегла ў ноч я ў раздраі,
Бесы ў пекле, бы гром, рагаталі,
І неслася з рогатам гэтым па свеце:
Не дадзена светлай стаць
Цёмнай кабеце!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию