Твае вочы

Твае вочы – люстэрка душы,
Адлюстроўваюць радасць, самоту,
Могуць у сэрцы агонь патушыць,
Могуць крылы мне даць для палёту!

Так патрэбны мне вочы твае,
Каб гарэць у іх ранішняй зоркай,
Каб цяплом сагравалі мяне,
Кожным ранкам, у дзень, надвячоркам.

Я жадаю табе добрай долі,
Хай на вуснах усмешка іскрыцца,
Толькі б вочы не сгаслі ніколі,
І за гэта я буду маліцца!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай