Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Вечар у парку

Your page rank:

Як добра пасядзець у парку
Пад ціхія лістоты спевы.
Яны здаўна жывыя сведкі
Любоўных слоў і вуснаў спелых.

Тут дыхаецца лёгка й вольна.
Цнатлівы будуць усе пачуцці,
Пакуль пяшчотны мой, каханы,
Гарэзным шэптам не спакусіць.

Тады зайграюць зоркі ў небе
І птушкі заспяваюць гімны.
І асалода палкай жарсці
Каханнем моцным у сэрцы грымне.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *