Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Знізала мары нітачкай цяпла
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Каралі з бусін ягадных пляла,
Спяваючы пра лёс у роднай хаце.
Знізала мары нітачкай цяпла,
Каб прытуліць бліжэй да сэрца шчасце.

Стаміўся боль, мне вольна жыць адной
Наканавана Богам праз турботы…
Каханне дзіўнае прайшло жывой вясной,
Застаўся вобраз звыклай адзіноты.

Мне лекі – радасці і смех сыноў,
Удзячны водгук ад маёй сяброўкі.
Не вернецца каханне ў хату зноў.
Жыву далей успамінам ад вандроўкі.
21.09.2021

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *