Сусвет (Мініяцюра)

Сусвет

Яны спяшаліся насустрач адзін аднаму. У іх зноў будзе цэлы дзень. Галоўнае, цэлы дзень. Трохі пагулялі і зайшлі ў нумар. Зайшлі? Забеглі! Потым усё закружылася…
– Ты мяне любіш?
– Так. Я так цябе люблю. Нават растлумачыць цяжка. Проста люблю, і ўсё. Проста люблю.
– Я хачу даведацца, наколькі моцна любіш?
– Ты хочаш ведаць? Ну, добра. Зараз паспрабую растлумачыць. Ты бачыла Сусвет?
-Так.
– Мы ведаем, што бясконцы.
– Са школы.
– Так і любоў мая … бясконцая! Сусвет і любоў падобныя. Менавіта гэтым: бясконцасцю і … сілай!
Яны сядзелі ў самалётах і думалі пра адно, пра каханне. І кожны ляцеў да мужа і да жонкі…Сусвет.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай