Пра здаровы лад жыцця
Пра здаровы лад жыцця
Нам крычаць з тэлеэкрана..
З клюшкаю ў руках дзіця
Шайбу б’е ў вароты прама.
Тата, мама, брат, сястра –
Ўсёй сям’ёй яны спартоўцы.
За вярстой ізноў вярста –
Дзед бяжыць, не спіць на койцы.
Ранкам крос, пасля – турнік.
Помніць ён, як у маладосці
З кіркай нёсся на руднік,
Камень трушчыў там да млосці.
Ну а зараз для душы:
Мяч, гантэлі і скакалка.
Што ў сталіцы, што ў глушы
Ёсць спарткомплекс і качалка.
Так народ пачаў дужэць,
Немач забываць, хваробы.
Стаў ягоны век даўжэць
І радзей гучаць жалобы.
Вось, здаецца, у чым сакрэт
Моцы, даўгалецця, спрыту…
Што ні чалавек – атлет,
Не з мякіны ён – з граніту!
Ды не ўсім такі расклад
Трапіўся да густу.
Пенсіённы фонд не рад
І ў бальніцах пуста…
У аптэкі люд не йдзе,
Знік даход ад збыту лекаў.
Не хапае ў грамадзе
Кволых, чахлых недарэкаў.
Як жа быць з такой бядой?
Як зрабіць, каб грошай поўна?
Каб у бальніцы чарадой..
Как нямогласць пагалоўна..
Быццам грыб, усяго за ноч,
Побач з дзедавай кватэркай
Вырасла дарогі ўзбоч
Цуда-будка… табакерка.
На прыпынках, каля школ,
І на пляжы дзе пясочак,
Паркаў і двароў вакол,
І дзіцячы дзе садочак.
Прама так, на тратуар,
Панаставіў хтосьці будак.
Там лагоднейшы гандляр
Дасць цыгар і самакрутак.
Адпачні, забудзь пра спорт.
Млява закуры на лаўцы.
Тут не трэба біць рэкорд,
Тут ты самы лепшы знаўца.
Цешся, радуйся, народ..
Ты даўно ўжо стаў здаровы!
Нюхай тытуню смурод,
Супакой свой стан нервовы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию