РОДНЫ КУТ (санет)
Бясконцы позірк неба далягляд
Бялюткіх хмарак карагод над полем
Дзе жыта спелае шапоча з ветрам волю
І васількоў блакітны зорны сад
Тут продкаў дух у кожным дрэве спіць
У кожнай кропельцы расы світальнай
І песня жаўрука звініць крыштальна
Нібыта промень сонца залаціць
І сэрца б’ецца ў такт з зямлёй маёй
Дзе кожны дзень як новае світанне
Дзе продкаў голас чую над сабой
Тут мой пачатак і маё канчанне
Жыццё і лёс і вечны супакой
У гэтым краі светлага кахання…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'РОДНЫ КУТ (санет)'
Юлия Авина
13.02.2025 - 20:34Вельмi прыгожы верш🤍
Алексей Абазовский
13.02.2025 - 20:53Шчыра дзякую!