Вынесены ветрам
Колькі дарог пройдзе чалавек,
Каб чалавекам стаць?
Колькі мораў белы голуб плыве,
Пакуль на пяску засне?
А колькі разоў ядрам свістаць,
Пакуль забароняць іх?
Мой сябар, вецер выносіць адказ,
Вецер выносіць адказ
Колькі соцень гадоў прастаіць гара,
Пакуль хвалі змогуць прабіць?
А колькі гадоў могуць людзі чакаць,
Замест таго, каб свабоду здабыць?
Ды і колькі разоў адвернешся ты,
Зробіш выгляд, не бачыш ты?
Вецер выносіць адказ, мой сябар,
Вецер выносіць адказ
Колькі разоў зірне чалавек,
Пакуль не ўбачыць нябёс?
І колькі быць павінна вушэй,
Пакуль плач не пачуе ён?
І колькі смерцяў павінна настаць
Пакуль кончыць забіваць?
Вецер выносіць адказ, мой сябар,
Вецер выносіць адказ
Writer: Bob Dylan
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать