Восемдзесят гадоў прамінула…
Праз гады і стагоддзі нясём
Памяць светлую, горкую, чыстую.
Мы нашчадкі герояў, і ў тым
Наша сіла і гонар іскрысты.
Восемдзесят гадоў прамінула,
Як змаўкалі апошнія стрэлы.
Беларусь з папялішчаў паўстала,
Каб стаяць на зямлі сваёй смела.
Завяшчалі нам Дзеды святыя
Памятаць пра Вялікую Перамогу.
Беларусь – ты краіна такая,
Дзе шануюць і продкаў, і Бога.
Мы нясём праз гады і нягоды
Сцяг Перамогі, што дзеды ўзнялі.
Беларусь – гэта гонар народа,
Непахісны куток на зямлі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию