Мой край

Мой край прыгожы ў кожную часіну,
І калі спіць ён у зімовым сне,
Калі вітае клёкатам бусліным,
Ды жаўранкавым спевам па вясне.

Мой край любімы, такі родны сэрцу,
Нябёс прасторы, шырыня палёў!
А як ласкава сонейка ўсміхнецца,
Узняўшыся над гнездамі буслоў.

Люблю той час, калі ляцяць высока
У сінім небе клінам журавы,
Калі туманы сцелюцца здалёку,
Мядовы пах ад скошанай травы.

А як прыгожа, калі летнім ранкам
Ідуць камбайны ў полі на жніве!
І рыжы кот, скруціўшыся ля ганку,
Пару дзяцінства зноў напомніць мне.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай