ЧУЖЫНСКІ ГОРАД
Чужынскі горад — рай для мастака,
Чужынскі горад — муза для паэта.
А для мяне — прытулак жабрака,
Што ўпрочкі выйшаў і бадзяецца дагэтуль.
Усё не блага, можа, нават лепш…
Але ж калі прыслухацца душою:
Іначай спіш, ясі, стаіш, ідзеш…
І нават снег інакш рыпоча пад нагою.
Бы з валуном, прычэпленым да ног,
У нейкіх дзіўных думках патанаеш,
І як задухай цісне да знямог,
Што аж паветра рыбаю хапаеш.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'ЧУЖЫНСКІ ГОРАД'
Валентина Гераськова
30.03.2025 - 11:55Якія выдатныя радкі… Дзякуй Васіль!
Васіль Салавей
31.03.2025 - 11:17Прыемна! Дзякуй!