Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Палесскi край

Мой край буслоў – ты талентаў калыска,
Заўжды спяшаю да цябе сюды.
А цi здалёк iду, а цi ўжо зблiзку.
Я да цябе iмкнуся без нуды.

Мне хочацца абняць бяроз лiстоту,
Схiлiцца над крыштальнаю ракой.
Прыязджаць сюды кожную суботу,
Каб дакрануцца зноў да вас рукой.

Тут водарам паветра наталiцца,
I салаўя там слухаць да зары.
У травах мятных мне там заблудзiцца,
Вокам абняць шумлiвыя бары.

Па травах росных, як у брылiянтах,
Мне па траве прабегчы басанож.
Луг усмiхаецца, нiбы ў тых бантах,
Ды з неба льецца ланцугамi дождж.

Мой любы край, азёраў ды крынiцаў.
Там чую ўранку птушак галасы.
На небе крыжаваннямi зарнiцы,
На полi гнуцца жыта каласы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *