Cонны горад
Я люблю родны горад свой сонны:
Спяць алеі з каштанаў, рабін,
Спіць, таксама, і гул манатонны
Ад заводаў і фабрык, машын.
Лёгкім воблакам горад закутаў
Велізарны начны небасхіл,
Ад агеньчыкаў – зорных салютаў,
Набіраецца ён новых сіл!
Непрыкметна падкраўся світанак,
Бачны пробліскі новай зары.
Наступае зноў сонечны ранак,
Ужо меркла гараць ліхтары.
Прачынайся, мой казачны горад,
Умывайся рачною вадой.
Гараджанам, дарослым і дзецям,
Усім даеш ты прытулак, спакой.
Ранкам горад павольна і сонна,
Заклапочана выйшаў з дзвярэй,
І ідзе, стары горад мільённы,
У напрамку метро, ўздоўж алей!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
4 Комментария: 'Cонны горад'
Людмила Богданова
16.09.2023 - 16:32Очень красиво и трепетно, Валентина!
Валентина Гераськова
16.09.2023 - 16:39Спасибо, Людмила!
Татьяна Наумова
16.09.2023 - 18:55Какое красивое любовное послание своему городу!Спасибо !
Валентина Гераськова
18.09.2023 - 12:59Благодарю от всего сердца!