Стары дом

Ціхі вечар, святло ў хаце
Дровы ў печы, дым з трубы.
Кот мурлыка на палаці
Казкі лье і бачыць сны.

Пераблытаны імгненні
Што існУе а што не.
Дамавік раскІдаў цені
Павуком у кожным куце.

А ў цЕнях – летуценні,
Як у дзяцінстве, з цеплынёй
У пЕчы цьмянае трымценне –
Гэта сон прыйшоў за мной.

Ледзьве чутная гаворка
Нешта там пра ўраджай,
Ці пра справы на падворку
НесканчОныя бадай.

Дзед, бабуля, словы, гукі –
Як патрапіла сюды
У мінулае, дзе ўнукі
Не у нас, а самі мы.

Нібы ў вырай у дзяцінства
Адляцела птушкай я.
З гэтым домам у адзінстве
Не баюся небыцця.

Быццам на машыне часу,
Сто гадоў туды-сюды,
Вандраваць па волі ўласнай
У старОй хаце не бяды.

Толькі кожны раз вяртанне
Да сучаснага цяжэй.
На шляху млечным спатканні
Усё лагодней ды даўжэй.

Амаль нібы немагчымым,
Хай сабе й кароткім сном,
Адчуваннем, што любімы
Падзяліўся са мной дом.

Быццам то не ўспаміны,
А сапраўднае ўсё.
І на вуснах смак ажыны
Запрашае ў забыццё…

09.05.24


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай