Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Калі б мова была чалавекам

Your page rank:

Калі б мова была чалавекам,
Што магла б яна нам расказаць?
Як сустрэлі яе тут санетам,
Або долю прыйшлося шукаць?

І каго ж яна будзе нагадваць?
Высачэзны абцас і духі?
Мабыць, лепшае будзе паказваць…
Гэта гонар і еднасць душы!

Ці пазнаем яе сярод іншых,
Што ішлі напралом праз гады?
Ці ўбачым імя сярод быўшых,
Тых, хто верны ёй быў і тады…

Калі б мова была чалавекам,
Як змаглі б мы яе адшукаць?
Толькі сэрцам, любоўю сагрэтым ,
А інакш нам яе не пазнаць…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *