Сёння прыехаў, а мама смяецца…
***
Сёння прыехаў, а мама смяецца –
Там, пад другім ліхтаром.
Як табе, мама, ці добра жывецца?
Як табе новы твой дом?
Вось табе кветачкі, мама, лілеі.
Помню, любіла ты іх.
Вецер халодны і свежы тут вее.
Лепей тут, чым у жывых.
Сёння прыехаў, а мама смяецца,
Рада: “Прыехаў, сынок?
Як табе, сынку, без мамы жывецца?”
Мне б хаця ветру… глыток.
28. 06. 2019 г., Калодзішчы
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Сёння прыехаў, а мама смяецца…'
Natali Murr
13.02.2025 - 19:19Дзякуй Вам за такі жыццёвы шчымлівы верш!
Юрий Боровицкий
13.02.2025 - 19:27Дзякуй вам!
Софья Судьина
13.02.2025 - 19:54Проста да слёз…
Дзякуй Вам за верш.
Юрий Боровицкий
14.02.2025 - 10:54Вам дзякуй!