Няёмкае пытанне
***
Па за цэнтрам двор:
зламаныя арэлі –
Жыхароў тутэйшых
сціплай беднасці ўзор.
Няма лавак, сметнікі
колькі разоў гарэлі:
Крумкачы ды кошкі
на іх праводзяць збор.
А дом стаіць нязрушна,
шмат гадоў трывае.
З дзвух паверхаў вокнамі
на вуліцу глядзіць.
Немцы пад прымусам
баракі збудавалі,
Часова пераможцам
каб былО дзе жыць.
Вядома добра тое, што
руйнаваць не строіць,
Часова то надоўга,
магчыма на гады.
Але мне маім розумам
ніяк не усвядОміць,
Як ўнукі пераможцаў,
патрапілі сюды?
02.10.22
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Сяржук Пясэцкі
09.12.2023 - 14:15Як ўнукі пераможцаў патрапілі сюды?
Яны сядзелі моўчкі так як і іх бацькі
з салідарным вітаннем,
Серж