Я ўчора паступіла неразумна

Адчыню вакно ў цёплы вечар,
Водар бэзу з асалодай удыхну,
Недзе, за ваколіцай, у далечы,
Салавей вітае песнямі вясну!

Толькі мне чамусці сёння сумна,
І не радуе прыгожая вясна –
Я ўчора паступіла неразумна,
І пакутую вось зранку ля вакна.

Не прыйшоў каханы на спатканне,
Мусіць трэба прабачэння папрасіць…
А што скажу ў сваё я апраўданне?
Як жа будзе ён са мною гаварыць?

Раніца – мудрэйшая за вечар,
Так нарэшце цвёрда вырашыла я,
Сон, як кажуць, усе раны лечыць ,
Можа быць у сне залечыцца мая?

28.05.23г. Валянціна Гераськова.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай