Хачу я стаць яснай песняй
Хачу я стаць яснай песняй.*
Я з гэтай хвіліны змагу
Свабодна лётаць па свеце,
Каб вецер разносіў гук.
Каб прэч к прамяністым зоркам
Пырхнуць звонкім спевам сваім,
Зваліцца ў празрыстае мора,
Па хвалях кіпучых паплыць.
Луналі б тады мае мары, –
Таемнае шчасце маё,
Ясней, чым яснейшыя зоры,
Гучней, чым у мора прыбой.
*Пераклад верша Хотіла б я піснею стати. Лариса Петрівна Косач-Квітка, Леся Українка
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию