Сімфонія Бетховена N5
Пад’ёмы і падзенні, як арэлі.
З першай хвіліны трапіў у палон
Крэшчэндаю эмоцыі ўзляцелі,
Мелодыі і рытму ўдагон.
Нібы грукоча ў дзверы грозны лёс,
У будучыні просячы дазволу.
Мелодыя ўзносіць да нябёс –
І розум мне не падуладны болей.
Злілася з музыкай душа мая,
І птахам вольным у вóблаках вітае.
Захопленнасць, што адчуваю я,
Умомант стан звычайны мой змяняе.
Узлятаю мігам я на Эверэст
І рынусь уніз – у Марыянскі жолаб.
Пачуццяў акіян – цудоўны фэст!
Далекай зоркі нечаканы сполах!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать