Тампліер Беларусі

Я адзін сярод тых, у каго зброя – дух,
Але меч свой трымаю заўсёды,
Каб у рыцарскім целе агонь не патух
І натхняў перамогай народы.

Ён ратуе мяне. І таму я цяпер,
Як вандроўнік, блукаю па свеце.
Кожны мовіць, што гэта ідзе тампліер
З пэўным скарбам у правільнай мэце.

Беларусі, Радзімы адрынутай сын,
Ад аблудных шляхоў не залежу,
Бо не купіць ніхто за чароўны алтын
Ордэн той, да якога належу.

24.IV.2023


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай