Шкада, што толькі два слупкі
Шкада, што толькі два слупкі
Ты напісала, а не болей!
Перачытаў я тройчы ўсе радкі.
Такога не рабіў ніколі!
Я ўбачыў свет твой, як ён ёсць:
Без пафасу, лайна і гнілі,
І зашчымела ў сэрцы штось,
Пачуцці раптам забурлілі.
Калі наплыў эмоцый адпусціў,
Я клацнуў мышкай, каб заўважыць:
Шкада, што толькі два слупкі
Твой верш пра ноч і слёзы важыць!
*******
P. S. Верш на 100% жартаўлівы. Усміхніцеся!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию