Санет
Лён цвіце блакітным гімнам лету,
Поле з небам край злівае плаўна,
Колькі красак, велічы і свету!
Дождж-гарэза праімчаў нядаўна,
Гэта ён расплёскаў на світанні
Аксаміт вачэй усіх каханых,
Зоры рос, а можа пры растанні
Мора слёз, жыццём не апраўданых…
Дзве гадзіны лён цвіце і толькі.
Вельмі мала, нават недарэчна.
А пачуццяў, дум і дзіва колькі!
Пройдзе наша ноч, пагасне свечка.
Застануцца ў сэрцы сонца долькі.
На гады, да старасці, навечна!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Санет'
Татьяна Богданович
15.01.2025 - 11:54Вельмі прыгожа і кранальна! Дзякуй за верш!
Васіль Л.
15.01.2025 - 14:54Таццяна, удзячны Вам за добрыя словы!