Санет 53. З якой ты зроблена дакладнай формы

З якой ты зроблена дакладнай формы,
Што ёсць мільёны ценяў за табой?*
Любую цень, што пакідае кожны,
Адорыш унікальнасцю сваёй.
Адоніса аблічча, як падробка, **
Што дрэнна імітуе прыгажосць,
Але краса Алены вельмі добра***
Апіша ў грэчаскім адзенні саладосць.
Я на вясны і восені багацце
Скажу, што гэта цень тваёй красы
І шчодрасці, што вынікае бачна
З цудоўных формаў, што даруеш ты.
У знешняй грацыі ты ідэал,
Але нязменна сэрцам ты на жаль.
* Аўтар санета выкарыстоўвае канцэпцыю неаплатонаўскай ідэі, дзе ідэал (па Шэкспіру цень) можа надаць форму і існаванне кожнай рэчы, якая існуе, можа даць частку сябе, як копію ідэалу. Напрыклад, паняцце прыгажосці ўспрымалася як ідэал, які перадаваў частку сваёй сутнасці індывідуальным істотам, якія валодаюць гэтымі якасцямі.
**Адоніс-эталон прыгажосці ў старажытных грэкаў і фінікійцаў, у фінікійцаў сімвал вясны і адраджэння.
*** Алена-па легендзе, жонка грэка Менелая, бегла з Парысам у Трою, тым самым даўшы падставу для пачатку Траянскай вайны. Меркавалася, што ў той час яна была самай прыгожай жанчынай у свеце.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать