Тры крокі
Гаварыць лягчэй, чым адчуваць,
Словы без пачуццяў – проста гукі,
Браць – зусім не тое, што даваць –
У жыцці цяжэй няма навукі.
Колькі пра Радзіму чуем слоў,
Важкіх, па-сапраўднаму прыгожых,
Іх мы паўтараем зноў і зноў,
Але сэрца імі ці трывожым?
Колькі песень ёсць пра родны край,
І стрымаць бывае цяжка слёзы,
Гэтыя пачуцці не хавай,
Хопіць потым нам жыццёвай прозы…
Першы крок да справы – пачуццё,
А другім заўсёды будзе слова,
Ім адзнаку выставіць жыццё :
Здаць на дзесяць балаў ты гатовы?
Трэці крок – ад слоў тваіх да спраў,
Справы – гэта статус чалавечы,
Слоў прыгожых ты не шкадаваў –
Справамі сябе увекавечыш…
Словы, справы – усё ад пачуцця,
Без душы і сэрца – проста гукі,
Ты, народ, краіна – сэнс жыцця,
Сэнс тваёй жцццёвае навукі…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Тры крокі'
Татьяна Наумова
22.08.2023 - 19:10Прекрасные строки :Словы, справы – усё ад пачуцця.Да,от души,из самого сердца.Спасибо!
Светлана Бреус
23.08.2023 - 23:15Вялікі дзякуй, Таццяна. Усё з душы…)