Шукай у нябёсах гук ліры
Шукай у нябёсах гук ліры,
Цераз галіны маліны
Грухаціць у лясныя дзверы
Зорачку бачыш праз дрэвы?
Вось яна — вечнасць,
Адчуваць немагчыма,
Гора не мае прычыны
Існаваць.
Шукай у рэчцы малой
Казачны прывід удалой —
Балуюць хапун й хіхітун,
Смех чуеш з мелодыі струн?
Вось яна — вечнасць
Адчуваць немагчыма,
Маленства не мае прычыны
Знікаць.
Шукай іглу ў зімнім стозе,
Дзе хлусня ў доўгім марозе
І талая вада ісціну дасі,
Каб аб шчасці распавясці
Вось яна — вечнасць
Адчуваць немагчыма,
Жыццё не мае прычыны
Канчацца…
16.08.22
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию